О, Беларусь!.. Няхай усклікну

І я – за волатамі ўслед.

Як пілігрым нясе малітву -

Так я нясу іх запавет.

 

Я скалясіў і змераў пешкі

Твае прасторы ўдоўж і ўшыр -

І ўсе шляхі, дарогі, сцежкі

Пакрыжаваліся ў душы.

 

Не знаю сам, якога зелля

Ты падліваеш мне ў пітво, -

Што гэтак моцна, гэтак хмельна

Твае чаруе хараство.

 

Не знаю слоў, каб растлумачыць,

Разгадку тайны праявіць, -

Чаму штодня мне трэба бачыць

Той непаўторны краявід.

 

Чаму без роднага паветра

Я доўга дыхаць не магу.

Чаму мне суджана павечна

У неаплатным быць даўгу -

 

Перад тваёю некрыклівай,

Зусім не кідкаю красой,

Што з воч зрываецца імклівай,

Непераможнаю слязой,

 

Што анакому ні чужая

І нават кончаных бадзяг

Адчуць раптоўна прымушае,

Як радасць тахкае ў грудзях.

 

“Якая дзіўная краіна! -

Пісала госціца адна: -

І да Бабруйска скрозь – раўніна,

І за Бабруйскам – раўніна’...”

 

Перапрашаю госцю вельмі -

Удакладніць належыць текст:

Хоць раўніна’ – ды не пустэльня,

Хоць і раўніна – ды не стэп!

Ніл Гілевіч

БеларусьИстория деревниФотогалереяНаша школаДетский садЯ люблю Бобруйск

Детский сад деревни Бортники 

Приоритетное направление в работе ДУ – охрана жизни и укрепление здоровья детей.

Детский сад функционирует с 1 сентября 1974 года.

В 1999 году переведен на баланс отдела образования Бобруйского райисполкома.

Детский сад д. Бортники один из лучших в районе.

     

   

РБ, Могилевская обл., Бобруйский р-н, д. Б. Бортники, пер. Садовый 4, тел. (0225) 59-17-44

 

        Bortniki Studio 2010




Hosted by uCoz